Гутарка “Як зберагчы сябе ад бяды”
З мэтай выхавання ў чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту бяспечных паводзін у розных сітуацыях, 27 верасня ў філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшла гутарка “Як зберагчы сябе ад бяды”. Дзеці даведаліся, як трэба сябе паводзіць з незнаёмымі людзьмі на вуліцы, падчас навальніцы і моцнага ветру, успомнілі правілы паводзін на транспарце і пры ўзнікненні пажару.