Агляд літаратуры “Беларуская кніга – гэта цікава”
У філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшоў агляд літаратуры “Беларуская кніга – гэта цікава”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі сучасных беларускіх аўтараў: Алесем Бадаком, Алесем Карлюкевічам і іншымі. Юныя чытачы з задавальненнем чыталі творы, вершы на беларускай мове, разгадвалі беларускія загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, якія адлюстроўваюць сённяшняе жыццё.