Бібліякрос “З кнігай па жыцці”
25 ліпеня бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” з дапамогай актыўных чытачоў правяла бібліякрос “З кнігай па жыцці”.Чытаючы кнігі ў розных месцах удзельнікі разважалі пра тое, што дае чалавеку кніга, прыводзілі аргументы ў карысць чытання, дыскусіравалі аб будучыні кніг. У завяршэнні мерапрыемства работнік бібліятэкі пажадала дзецям, каб кнігі для іх сталі “жывымі сябрамі” і суправаджалі на працягу ўсяго жыцця.