Выстава кніг “Вясёлка Андэрсена над кустамі руж”
4 ліпеня ў Сянькоўшчынскай СБ юныя чытачы наведалі выставу кніг “Вясёлка Андэрсена над кустамі руж”, прысвечаную 215-годдзю вядомага казачніка Г.Х.Андэрсена. Пад час агляду выставы бібліятэкар расказала цікавую інфармацыю аб аўтары, а дзеці ўспомнілі і расказалі некаторыя казкі, пачыталі невядомыя.