Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня ў філіяле “Азярніцкі цэнтр народнай культуры” прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У канцэртнай праграме прагучалі песні пра Радзіму і словы ўдзячнасці воінам, якія вызвалілі нашу зямлю ад фашызму. Памяць пра іх жыве ў сэрцы кожнага беларуса. Бібліятэкар філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” падрыхтавала кніжную выставу “Зямля адзначаная небам” і прачытала верш Ніла Гілевіча “Край мой беларускі, край!…”. Затым удзельнікі і госці мерапрыемства прайшлі да брацкай магілы, дзе ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне мінутай маўчання.