Гадзіна патрыятызма
21 лютага ва ўсіх краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У межах свята роднай мовы Сялявіцкая сельская бібліятэка правяла гадзіну патрыятызму “І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар зрабіла экскурс у гісторыю ўзнікнення свята. Дзеці слухалі, як цудоўна гучаць вершы на роднай мове, пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, паразгадвалі загадкі і пераканаліся ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы.