Кніжная паліца “Я чытаю па-беларуску”
21 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” падрыхтавана кніжная паліца цікавых кніг, журналаў, навінак на роднай мове “Я чытаю па-беларуску”. Мова – душа народа, вялікая памяць продкаў. Бібліятэкар правяла літаратурна-пазнавальную гульню ў якой дзеці адгадвалі загадкі Сяргея Пазняка, чыталі скарагаворкі, даведаліся пра цікавыя малазнаёмыя беларускія словы, праслухалі верш Пімена Панчанка “Роднае слова”.