Гадзіна паэзіі “Я на Белай Русі жыў…”, прысвечаная 140-гадоваму юбілею Гальяша Леўчыка
18 ліпеня ў філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” адбылася гадзіна паэзіі “Я на Белай Русі жыў…”, прысвечаная 140-гадоваму юбілею Гальяша Леўчыка – слонімскага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка, музыканта і кампазітара, фалькларыста, этнографа і калекцыянера мастацкіх каштоўнасцей. З вялікім захапленнем пра нашага таленавітага земляка гаварыў беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст Сяргей Мікалаевіч Чыгрын, які прысутнічаў на сустрэчы. Сяргей Мікалаевіч чытаў вершы Гальяша Леўчыка і распавядаў аб яго сустрэчах з Зоськай Верас і Янам Пятроўскім, якія былі асабіста знаемы з Леўчыкам.