Мерапрыемства “Парады гаспадыні”
– “Смачна есці!”
Такое прывітанне гучала ў філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” 16 ліпеня. Тут прайшло мерапрыемства для тых, хто любіць гатаваць і есці. У цёплай, амаль хатняй атмасферы ўдзельнікі паслухалі цікавую інфармацыю пра гісторыю некаторых страў, парады па прыгатаванню, рэцэпты нарыхтовак на зіму, выпечкі, напояў. Пад ціхую музыку, з кубачкам гарбаты, пад добры настрой паспрабавалі прыгатаваныя ўдзельнікамі мерапрыемства стравы і пазнаеміліся з літаратурай па кулінарыі.