Гадзіна фальклору “Легенды і казкі зямлі беларускай”
21 жніўня ў філіяле “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна фальклору “Легенды і казкі зямлі беларускай”. Прысутныя пазнаёміліся са зборнікамі, у якія ўключаны лепшыя ўзоры беларускіх легенд і паданняў, праз якія да нас дайшлі вельмі цікавыя пазнавальныя старонкі пра далёкае мінулае нашай Радзімы і нашага народа.