Краязнаўчая гадзіна “Сэрца вёскі маёй”
У філіяле “Сялявіцкая сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гадзіна, прысвечаная Году малой радзімы, “Сэрца вёскі маёй”. Удзельнікамі мерапрыемства былі дзеці са школьнага лагера “Глубінка”. Бібліятэкар паведаміла ім легенду пра паходжанне назвы вёскі, пра яе заслужаных людзей, пра сучаснасць і мінулае Сялявіч. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з матэрыяламі і альбомамі прысвечанымі родным мясцінам.