Кніжная навігацыя “Чытаем на роднай мове”
Кніжная навігацыя “Чытаем на роднай мове”, якая была арганізавана ў філіяле “Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага, дапамагла пасябраваць з цікавымі, добрымі выданнямі на беларускай мове. Падчас агляду чытачы бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі класікаў, сучасных аўтараў і кнігамі беларускага фальклору.