Літаратурна-пазнавальная гадзіна “Гімн роднай мове”
21 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна “Гімн роднай мове”. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы старэйшых класаў Парэцкай базавай школы. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава “Мову родную беражы, мовай роднай даражы”. Бібліятэкар паведаміла як узнікла наша беларуская мова, аб яе значэнні як духоўнага скарбу, які перадаецца ад дзядоў і бацькоў да дзяцей і ўнукаў. На мерапрыемстве ўсе разам зноў раскрывалі скарбонку беларускай мовы ў конкурсах, загадках, прымаўках. Дзеці выразна чыталі вершы П. Панчанкі, У. Дубоўкі, М. Танка, Я. Коласа, С. Грахоўскага і іншых беларускіх пісьменнікаў прысвечаныя беларускай мове.