КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
Філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы” далучыўся да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”. У рамках праекта прайшло чарговае паседжанне аматарскага аб’яднання “Хозяюшка” пад назвай “Масленіца хараша – шырокая ў яе душа”.
Мэтай вечара адпачынку з’явілася знаёмства з абрадамі і традыцыямі беларускага народа, стварэнне ўмоў для фарміравання ўяўлення людзей аб народных святах (Масленіца). Гэта адно з самых вясёлых свят у годзе, святкаванне доўжыцца сем дзён. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй свята, з народнымі прыметамі. Прысутныя падзяліліся рэцэптамі выпечкі бліноў і пачаставаліся імі і іншымі прысмакамі.
#ДзеньРоднагаСвайго






