Інфармацыйная гадзіна «21 лютага – Дзень роднай мовы»
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды для вучняў 6 «Б» класа ДУА «Гімназія №1 імя Ф. Сінічкіна г. Слоніма» ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адбылася інфармацыйная гадзіна «21 лютага – Дзень роднай мовы».
Бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы А. В. Бэркус пазнаёміла школьнікаў з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і пісьменнікаў-землякоў. Яна прадставіла кніжныя выданні, якія адлюстроўваюць пачуццё павагі і любові да беларускай культуры, гісторыі, традыцый і роднай мовы.
Затым дзеці прынялі ўдзел у віктарыне «Як ты ведаеш беларускую мову?», дзе прадэманстравалі выдатныя веды. Не абышлося і без цікавых тэматычных загадак. Увазе прысутных таксама была прадстаўлена відэапрэзентацыя «Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2026 года».





