Літаратурна-музычная кампазіцыя“Краіна родная за ўсё мне даражэй”
2 ліпеня Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прысвяцілі святочную канцэртную праграму ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і работнікі філіялаў “Азярніцкая сельская бібліятэка” і “Азярніцкі цэнтр культуры”. У час літаратурна-музычнай кампазіцыі “Краіна родная за ўсе мне даражэй” гучалі песні і вершы, прысвечаныя Радзіме, у якой усім нам выпала шчасце нарадзіцца. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мая Айчына – гонар мой”.