Мне выпала шчасце тут нарадзіцца
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” для дзяцей і падлеткаў прайшло завочнае падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Бібліятэкар расказала аб гісторыі дзяржаўнага свята, нагадала прысутным аб падзеях у сваёй мясцовасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, развіцці сельскай гаспадаркі і мясцовых перадавіках працы, зрабіла агляд кніжнай выставы “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Падлеткі з цікавасцю разглядалі прыгожа ілюстраваныя кнігі пра родную краіну. Таксама юныя чытачы праглядзелі прэзентацыю “Славутыя землякі” пра алімпійскіх чэмпіёнаў Уладзіміра Раманоўскага і Івана Ціхана, паэтаў і пісьменнікаў Слонімшчыны Алега Лойку, Ірыну Войтка, Сяргея Чыгрына, Анатоля Іверса, Міколу Арочку, Алену Руцкую, Аляксея Якімовіча. Праслухалі песні “Я люблю Беларусь” Сашы Нэма і “Мой родны кут” у выкананні саліста ансамбля “Песняры” Ігара Дударчыка.
У канцы сустрэчы бібліятэкар пажадала ўсім мірнага і шчаслівага жыцця ў моцнай і квітнеючай Беларусі.