Літаратурная сустрэча “У парку ля фантана”
27 ліпеня ў гарадскім парку, каля ракі Шчара, бібліятэкары Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа правялі літаратурную сустрэчу “У парку ля фантана”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел слонімскія пісьменнікі, актыўныя чытачы бібліятэкі, творчая інтэлігенцыя і аматары паэзіі. Прысутныя чыталі вершы вядомых паэтаў, свае вершы пра родны Слонім, жывапісную прыроду любага горада, каханне, а таксама пра каранавірус. Гучалі байкі і гумарэскі. Для ўдзельнікаў імпрэзы была падрыхтавана кніжная выстава “Лекі ад бяссонніцы”. Сапраўдным падарункам для ўсіх сталі спевы рэтра-песень пад баян. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі для ўдзельнікаў акцыі міні-кафэ, дзе кожны мог паспрабаваць смачны хатні пірог і квас.