Cвята народнай песні “Беларусь спявае”.
25 ліпеня ў філіяле “Сянькоўшчынскі цэнтр культуры” ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў” прайшло свята народнай песні “Беларусь спявае”. Бібліятэкар філіяла “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” прыняла ўдзел у гэтым свяце, прадставіўшы прысутным выставу кніг “Любоў да Айчыны праз таямніцу старонак”. Можна было пазнаёміцца з навейшымі выданнямі, дзе адлюстравана гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці, гісторыя і сучаснасць Слонімшчыны і Гродзенскай вобласці, Беларусь у часы вайны. Да ўвагі юных чытачоў – энцыклапедыі з серый “Таямніцы беларускай мовы”, “Это наша с тобой Земля”, “История для школьников”. Мастацкія творы былі прадстаўлены кнігамі беларускіх аўтараў.