Турнір “Гэта мова твая і мая…родная, беларуская”
21 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбыўся турнір “Гэта мова твая і мая…родная, беларуская”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнічалі ў мерапрыемстве вучні 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Слоніма”. Турнір складаўся з конкурсаў “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Адгадайце загадкі”, “Скажы наадварот”, “Выпраў памылкі”, “Наборшчыкі”, у якіх дзеці перакладалі словы з рускай на беларускую мову, давалі агульныя назвы прапанаваным словам, адгадвалі загадкі, падбіралі словы з супрацьлеглым значэннем, выпраўлялі памылкі ў тэксце, складалі словы з набору літар. Па колькасці набраных балаў быў вызначаны пераможца турніру. Напрыканцы сустрэчы дзеці пазнаёміліся з серыяй кніг “Таямніцы беларускай мовы”.




