Літаратурны экскурс “Я чытаю на роднай мове”
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
20 лютага бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка” для навучэнцаў 8-11 класаў ДУА “Рахавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” правяла літаратурны экскурс “Я чытаю на роднай мове”. На пачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята мовы. А затым яны чыталі ўрыўкі з твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.



