КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
20 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла студыя гульнявога чытання “Родная мова”. Удзельнікі аб’яднання “Юны дазнаўца” адгадвалі загадкі на роднай мове, перакладвалі складаныя словы, знаёміліся з кніжнай выставай, выразна чыталі вершы на роднай мове.







