Бібліяакцыя “Гаворым і чытаем па-беларуску”
Філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” далучыўся да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”. У рамках праекта ў бібліятэцы прайшла бібліяакцыя “Гаворым і чытаем па-беларуску”. На працягу дня супрацоўнікі бібліятэкі размаўлялі з чытачамі на роднай мове, прапаноўвалі кнігі беларускіх аўтараў з кіжнай выставы, падрыхтаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.








